Сустрэча з чалавекам-матыватарам

Грамадства Свежыя навіны

Яркія ўражанні дзятлаўчанам з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” пакінула чарговая паездка ў Навагрудак.

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідар” яны сталі ўдзельнікамі трэнінгу для моладзі і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ад паралімпійца-рэкардсмена Аляксея Талая. Сотні людзей чакалі гэтага мерапрыемства, каб асабіста пазнаёміцца з чалавекам-матыватарам – легендарным земляком, які даказаў, што ў жыцці няма нічога немагчымага.

З відэастужкі ўдзельнікі даведаліся гісторыю лёсу Аляксея, упэўніліся ў яго сіле духу і невычэрпнай волі да жыцця, затым на сцэне з’явіўся і сам матывацыйны спікер. Ён расказаў аб пераломным моманце сваёй біяграфіі, калі ў 16 гадоў ён падарваўся на нямецкай міне якраз напярэдадні Дня Перамогі, застаўся без канечнасцяў. У форме адкрытага мікрафона Аляксей Талай адказаў на ўсе пытанні прысутных. Шчырая і цёплая размова падарыла ўдзельнікам трэнінгу натхненне і веру ва ўласныя сілы. Завяршыўся форум майстар-класам па плаванні для людзей з асаблівасцямі развіцця.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga