Паважаныя калегі, ветэраны працы галіны!

Важнае Грамадства

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам і хачу пажадаць усяго самага найлепшага!

Наша прафесія патрабуе вялікай адказнасці перад людзьмі, а штодзённая праца газавай службы неабходна, каб бесперабойна ездзілі машыны, паступала цяпло ў дамы і ўстановы.

Няхай здароўе дазваляе вам працаваць доўгія гады, а кожнае імгненне вашага жыцця будзе напоўнена радасцю і шчасцем. Жадаю, каб любая непрыемнасць лёгка ўстаранялася, а блізкія людзі, калегі цанілі і паважалі вас. Сямейнага дабрабыту, умення хутка і спакойна вырашаць праблемы, ніколі не сумаваць! Няхай вам заўсёды ўсміхаецца ўдача ва ўсіх справах!

Ветэранам працы жадаю здаровага даўгалецця, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі. Шчыра дзякую за шматгадовую працу, бясцэнны вопыт і традыцыі.

З павагай начальнік Дзятлаўскага РГЗ Юрый ГАНЧАР

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga