Паляванне на рабчыка і шэрую курапатку

Грамадства Свежыя навіны

З 3 верасня 2022 года адкрываецца паляванне на рабчыка і курапатку шэрую, якое працягнецца да 11 снежня.

Паляванне дазваляецца ў светлы час сутак на жывёл любога полу і ўзросту.

Дазволеныя спосабы палявання:

— ружэйны з падыходу, з засады, з дапамогай гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў з дробам, паляўнічых сабак парод лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, тэр’еры, таксы;

— безружэйны з выкарыстаннем лоўчых птушак.

У выпадку выяўлення фактаў варварскага стаўлення да аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету, правядзення незаконнага палявання і рыбалоўства, аб іншых вядомых вам фактах парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства просім паведамляць на кругласутачныя тэлефоны даверу: 8-017-390-00-00 (г. Мінск ), 8-01562-2-56-65 (г. Слонім) або + 375-33-6726707, +375-33-3643336 (МТС). Зафіксаваныя фота- ці відэафакты можна адпраўляць на мабільны дадатак “Viber” +375-29-5112186, +375-33-3643336.

Канфідэнцыяльнасць гарантавана.

Слонімская МРІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga