Маладое свята з багатай гісторыяй

Важнае Грамадства

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі працавала дыялогавая пляцоўка “Беларусь адзіная”, прысвечаная Дню народнага адзінства, які беларусы адзначаць 17 верасня.

Удзел у рабоце пляцоўкі прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі,  старшы навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, прадстаўнікі працоўных калектываў горада Дзятлава, навучэнцы школ.

Вядучая, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, прапанавала прысутным паразважаць аб значэнні даты 17 верасня для беларусаў, патрыятызме, выхаванні падрастаючага пакалення і любові да Радзімы.

– На старэйшае пакаленне сёння ўскладзена сур’ёзная адказнасць – навучыць моладзь паважаць тых, хто жыве з імі ў адной краіне, адным горадзе, на адной вуліцы. Для дасягнення міру і адзінства ў грамадстве кожнаму трэба пачаць з сябе, – адзначыла яна.

Алена Абрамчык запрасіла прысутных у падарожжа па гісторыі нашай Айчыны, каб разам вызначыць месца беларусаў у свеце і даказаць: Дзень народнага адзінства стаў своечасовай і важнай датай у жыцці беларусаў.

Запрошаныя госці расказалі аб сваім вопыце работы са школьнікамі і моладдзю, падзяліліся ідэямі выхавання патрыятызму.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі, быццам скульптары, разам вылепілі вобраз сапраўднага патрыёта: гэта той, хто любіць сваіх бацькоў, ніколі не імкнецца нашкодзіць сваёй Радзіме, пабываўшы ў іншых краях, нязменна вяртаецца дамоў, нарэшце, імкнецца пакінуць свой след у гісторыі малой радзімы, нешта добрае перадаць нашчадкам.

 

Мерапрыемства завяршылася прэзентацыяй экскурсійнай праграмы “Дарогамі Дзятлаўшчыны”, з якой у бліжэйшы час змогуць азнаёміцца жыхары і калектывы нашага раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: