Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ці грамадзяне з абмежаваным часам?

Важнае Грамадства

Супрацоўнікі ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў разам з карэспандэнтам “Перамогі” праінспектавалі месцы, дзе арганізавана паркоўка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Высветлілася, што большасць вадзіцеляў, якія занялі месцы з пазначэннем “для інвалідаў”, не адносіцца да гэтай катэгорыі.

Абсалютна ўсе парушальнікі ведаюць, што такія месцы займаць нельга ні пры якіх абставінах, аднак часта грэбуюць дадзенымі патрабаваннямі. На пытанне, чаму занялі паказанае парковачнае месца, адны адказвалі, што вельмі спяшаліся, іншыя – не заўважылі знак. Варта адзначыць, што і некаторыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі не выконваюць правілы: не абазначаюць свае машыны спецыяльным знакам. Для паркоўкі на такіх месцах апазнавальны знак на машыне абавязковы.

А парушаць правілы – дрэнная звычка. Нагадаем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам (ч. 2 арт. 18.22 Каап Рэспублікі Беларусь) штраф за неправамерную стаянку транспартнага сродку на месцы, адведзеным для стаянкі транспартных сродкаў інвалідаў, складае 2 базавыя велічыні. У час рэйду выяўлены чатыры вадзіцелі, якія парушылі правілы дарожнага руху, двое былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яшчэ двум была дадзена вусная заўвага, паколькі яны раней не парушалі ПДР. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў выконваць правілы дарожнага руху і праяўляць павагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: