Цікавыя сустрэчы аб’яднання “Мудрасць +”

Важнае Культура і адпачынак

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі на працягу трох гадоў працуе аб’яднанне “Мудрасць +”, удзельнікамі якога з’яўляюцца людзі сталага ўзросту.

Для іх гэта магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі, рэалізаваць сябе ў творчасці, пагутарыць у нязмушанай абстаноўцы, набыць новых сяброў. Чытанне кніг і перыёдыкі, наведванне бібліятэчных мерапрыемстваў робяць жыццё пажылых людзей больш яркім і насычаным падзеямі.

З пачатку года яны прынялі ўдзел удухоўнай сустрэчы “Хороша крещенская водичка”, літаратурнай альтанцы “Новыя імёны, цікавыя кнігі”, сустрэчы са святаром “Благадаць кожнага радка”, духоўнай размове “Звініць Велікодная  радасць”, куфэркупарадаў “Удачы вам на дачы”, выставе-рэцэпце “Загатоўкі для сытай зімоўкі”,  фальклорным  падарожжы “Купальскае свята на цуды багата”.

У далейшым плануецца сустрэча з медработнікам “Пра здароўе і не толькі”, літаратурная гасцёўня “Кнігі і песні нашай маладосці”, добрая сустрэча да Дня сталых людзей “Свята залатой пары”, паэтычны вянок “І кветкі ўмеюць размаўляць”, а напрыканцы – святочная панарама “І зноў Новы год!”.

Наталля СІЎКО,
бібліятэкар

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga