У райвыканкаме – новыя назначэнні

Галоўнае Грамадства

Начальнікам аддзела эканомікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Аляксей Уладзіміравіч Уцін.

Нарадзіўся Аляксей Уладзіміравіч 20 кастрычніка 1993 года ў  горадзе Навагрудку Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Навагрудскім гандлёва-эканамічным каледжы, вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце па спецыяльнасці “эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галіне аграпрамысловага комплексу”, які скончыў у 2017 годзе.

З 2013 па 2015 год працаваў на розных пасадах у  ТАА “Еўрагандаль” і ТАА “ХоумКредитБанк”. Затым з 2016 года працоўную дзейнасць прадоўжыў у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне на пасадах: старшы падатковы інспектар аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў; старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў.

З 2017 года да цяперашняга часу Аляксей Уцін працаваў галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga