Сыраробы Дзятлаўшчыны праехалі веламаршрутам Памяці

Свежыя навіны Спорт і турызм

Калектыў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” на чале з дырэктарам Андрэем Жыдко ажыццявіў велапрабег, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Такія велапрабегі ладзяцца штогод прафсаюзным камітэтам філіяла.

Яны не толькі спрыяюць далучэнню работнікаў да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам, умацаванню здароўя, але маюць патрыятычную, краязнаўчую скіраванасць.

Веласіпедысты рухаліся па маршруце праз вёскі Савічы, Гернікі, Явар, аграгарадок Вензавец. Удзельнікі велапрабегу ўсклалі кветкі да помніка ахвярам генацыду ў Дзятлаве і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Усе вопытныя велааматары дастойна пераадолелі адлегласць у 24 кіламетры па дарогах малой радзімы і з пазітыўнымі эмоцыямі дружна даехалі да фінальнага пункта ў аграгарадку Вензавец.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga