Стапрацэнтная абарона ад маланкі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Многім вядома правіла: калі ідзе навальніца, выключай усе электрапрыборы.

Ігнараваць яго ці выконваць? Разбяромся разам.

Сіла току маланкі, якая ўдарыла ў зямлю, можа дасягаць да 500 тысяч ампер, а напружанне – да мільярда вольт.

Пры ўдары ствараюцца магутныя электрычныя завіхрэнні і імпульсы, якія хутка праходзяць па правадах. Таму калі ў час навальніцы маланка ударыць побач з жылым домам або ў яго, ёсць вялікая верагоднасць, што згарыць уся электрычная тэхніка, нават калі яна будзе выключана, але застанецца ў разетцы.

У цагляных, панэльных шматкватэрных дамах верагоднасць пашкоджання электронікі ад удару маланкі даволі высокая. Асабліва, калі мы гаворым пра дамы, якім ужо некалькі дзесяцігоддзяў, таму што часта пры рамонце даху прыбіраецца спецыяльнае зазямленне, якое прадугледжана для такіх выпадкаў інжынерамі-электрыкамі. У новабудоўлях павінна быць прадугледжана абарона ад удару маланкі ў дом або побач з ім.

Калі казаць аб прыватным доме, у якім сілкаванне электрычнасцю ажыццяўляецца ад электрычных апор, то пры ўдары маланкі побач або прама ў дом хутчэй за ўсё ўзнікнуць сур’ёзныя праблемы. Мала хто ў сваім доме ўсталёўвае спецыяльныя прылады для абароны ад перанапружанняў: гэта задавальненне не з танных.

У плане абароны ад перападаў напружання можа дапамагчы сеткавы фільтр ён значна лепшы, чым танны падаўжальнік ці проста разетка. У ім утрымліваецца мноства ступеняў абароны ад скачкоў напружання, рэзкіх імпульсаў, гэта прылада можа выратаваць вашу электроніку ад непрадбачаных сітуацый.

Але самы надзейны спосаб абароны электронікі ад згарання пры навальніцы – гэта проста дастаць яе з усіх разетак.

Што тычыцца падключэння да Інтэрнэту, то ў кватэру і дом пракладваюць кабель, у аснове якога ёсць медны праваднік, таму калі ён падключаны да ноўтбука або камп’ютара, пры ўдары маланкі тэхніка можа пашкодзіцца. Калі ў час навальніцы патрэбен інтэрнэт, лепш выкарыстоўваць падключэнне праз Wi-Fi роўтар.

Апроч іншага, можна мець дома партатыўны акумулятар, які зарадзіць вашы смартфоны, пакуль нельга карыстацца разеткамі для зарадкі.

Вячастаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай райэнергаінспекцыі
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga