Равеснікі маладой Беларусі

Галоўнае Улада

У кожнай дзяржаве маладое пакаленне – гэта будучыня краіны, якая абавязана захаваць мір і зрабіць усё для працвітання Радзімы.

А калі гэта маладое пакаленне – равеснік незалежнай дзяржавы, калі яно першыя крокі рабіла разам з Беларуссю, прыгажэла і мацнела, развівала разам з краінай свае таленты і патэнцыял?

З сённяшняга дня пачаўся абласны інфармацыйны праект “Равеснікі маладой Беларусі”. Далучылася да яго і Дзятлаўшчына. Пра ідэю праекта расказаў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Ініцыятарам праекта выступіў Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў з мэтай вызначыць маладых людзей, якія знайшлі сваё прызванне, што дазволіла ім самарэалізавацца ў прафесійным плане і прыносіць карысць дзяржаве. Героі праекта – тыя, каму ў 2022 годзе споўнілася або споўніцца 31 год, хто паспяхова праявіў сябе на працоўным месцы, дасягнуў высокіх вынікаў. Кожны раён прадставіў па некалькі кандыдатур для ўдзелу ў праекце. Дзятлаўскі край таксама багаты на мэтанакіраваных, настойлівых, неардынарных і мыслячых маладых людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Мы ганарымся іх дасягненнямі, талентамі і поспехамі, аказваем усю магчымую падтрымку і садзейнічанне, адносячы іх да найважнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Няпроста было падабраць кандыдатуры для ўдзелу ў праекце, бо, як аказалася, не так шмат маладых людзей у раёне, якія нарадзіліся менавіта ў 1991 годзе. Аднак, яны ёсць, паспяхова прадстаўляюць свае ідэі, уменні і здольнасці, душой хварэюць за сучаснасць і шчаслівую будучыню. Яны – жывы летапіс дзяржаўнасці, станаўлення краіны, сімвал вытокаў Рэспублікі Беларусь. Упэўнены, што, захоўваючы пераемнасць пакаленняў і ўкараняючы лепшыя сучасныя моладзевыя праекты, можна пераадолець любыя складанасці і цяжкасці.

——————-

Раённая газета “Перамога” у бліжэйшых нумарах раскажа пра кожнага ўдзельніка, які прадстаўляе Дзятлаўшчыну ў абласным праекце “Равеснікі маладой Беларусі”.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: