Новыя назначэнні ў аддзеле ўнутраных спраў

Важнае Грамадства

1 жніўня 2022 года першым намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама назначаны Дзяніс Юр’евіч Аўраменкаў.

Нарадзіўся Дзяніс Юр’евіч 24 кастрычніка 1980 года ў  гарпасёлку Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2003 годзе скончыў Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”.

У 2004-2005 гадах служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Пасля службы ў арміі паступіў на аддзяленне першапачатковай падрыхтоўкі Магілёўскага каледжа Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2005 па 2018 год служыў на розных пасадах у аддзеле ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама. Затым у 2018 годзе быў пераведзены на пасаду старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах другога аддзела ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, які ў тым жа годзе ўзначаліў.

У 2019 годзе Дзяніс Аўраменкаў назначаны на пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама – начальніка крымінальнай міліцыі, дзе служыў да цяперашняга часу.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga