І ў жніўні можна папрацаваць

Важнае Грамадства

За студзень-ліпень 2022 года на Дзятлаўшчыне да часовай працоўнай занятасці за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь прыцягнуты 109 навучэнцаў.

Садзейнічанне часовай занятасці моладзі ў нашым раёне прадаўжаецца. Як гэта адбываецца, расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:

– Усё больш навучэнцаў на летніх канікулах стараюцца знайсці работу, каб менш залежаць ад бацькоўскага бюджэту. Дзяржава, у сваю чаргу, зацікаўлена ў далучэнні маладых грамадзян да грамадска карыснай справы, за якой яны заадно набываюць працоўныя навыкі.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама штогод арганізоўвае часовую працоўную занятасць моладзі – навучэнцаў установаў адукацыі – у вольны ад вучобы час.

Фінансуецца такая занятасць за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

У рамках дзяржаўнай праграмы “Рынак працы і садзейнічанне занятасці на 2021-2025 гады” на Дзятлаўшчыне ў 2022 годзе на арганізацыю часовай працоўнай занятасці навучэнскай моладзі ў летні і свабодны ад вучобы час выдзелена 23 тысячы рублёў для працаўладкавання не менш за 80 навучэнцаў.

Важна і тое, што летам яны заняты карыснай справай, вучацца працаваць у камандзе, узаемадзейнічаць, адказваць за якасць сваёй работы. Калі дзеці рамантуюць падручнікі, шыюць пасцельную бялізну, фарбуюць сцены, падлогу, агароджу ў школах, абнаўляюць пафарбоўку гульнявога абсталявання на пляцоўках дзіцячых садоў, мяняюцца і іх адносіны да працы. Яны больш цэняць работу, беражліва захоўваюць тое, што створана іх рукамі. Для большасці юных работнікаў – гэта першы вопыт працаўладкавання: яны атрымліваюць працоўныя кніжкі і знаёмяцца з прафесіямі дапаможнага работніка і швачкі.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Ірынай БАРАВІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: