Асцерагайцеся махляроў і злодзеяў

Важнае Здарэнні і бяспека

На тэрыторыі вобласці рэгіструюцца крадзяжы і махлярствы, скіраваныя на пранікненне ў дамы пераважна пажылых людзей.

Найчасцей злачынцы пранікаюць у жылыя дамы і кватэры, прапануючы гаспадарам розныя тавары, рэчы, паслугі, а таксама пад выглядам работнікаў сацыяльных або камунальных службаў, арганізацый аховы здароўя. Трапіўшы ў памяшканне, зламыснікі карыстаюцца няўважлівасцю або залішняй даверлівасцю гаспадароў і крадуць у іх грошы. Акрамя таго, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пачасціліся выпадкі махлярстваў, учыненых невядомымі зламыснікамі.

Каб не трапіць “на вуду” нядобрасумленных гандляроў і злодзеяў, памятайце правілы бяспекі:

– не пускайце ў дом незнаёмцаў;

– пры з’яўленні падазроных асобаў пастарайцеся запомніць іх прыкметы, нумар машыны, нумар мабільнага тэлефона, іншыя акалічнасці, якія пры неабходнасці дапамогуць знайсці зламыснікаў;

– адыходзячы з жылля, не пакідайце адкрытымі вокны, форткі, дзверы балконаў, гаспадарчыя пабудовы;

– умацуйце ўваходныя дзверы свайго дома металічнымі вочкамі і ланцужкамі;

– выкарыстоўвайце замкі розных сістэм і розных вытворцаў;

– не пакідайце сваю маёмасць без нагляду на дваровых тэрыторыях;

– у дзень атрымання пенсіі наведвайце паштовыя аддзяленні і ашчадныя банкі сумесна са сваякамі або людзьмі, якім давяраеце;

– пры ўчыненні ў адносінах да вас супрацьпраўных дзеянняў неадкладна тэлефануйце ў міліцыю на нумар 102.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga