Калі сёлета падаваць дакументы ў ВНУ?

Важнае Грамадства

На пытанне адказвае начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус:

– Падача дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы сёлета стартуе з 18 ліпеня і прадоўжыцца да 8 жніўня ўключна, але ёсць нюансы: дакументы на бюджэтную форму навучання будуць прымацца да 24 ліпеня, для навучання на платнай аснове – да 8 жніўня.

Унутраныя экзамены ў ВНУ будуць праходзіць з 25 ліпеня па 2 жніўня. Іх у асноўным здаюць абітурыенты, якія паступаюць на філалагічныя, творчыя, архітэктурныя спецыяльнасці, а таксама тыя, хто ідзе на завочную скарочаную форму навучання.

Запіс на экзамены адбываецца ў час падачы дакументаў.

Залічэнне на бюджэт завершыцца 4 жніўня, на платную форму атрымання вышэйшай адукацыі – 10 жніўня. Для некаторых сельскагаспадарчых, творчых і сілавых ВНУ ўстаноўлены асобныя тэрміны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: