Дзень Незалежнасці пачаўся з малітвы “За Беларусь”

Важнае Грамадства

Святочнай раніцай 3 ліпеня ва ўсіх беларускіх храмах і абіцелях праваслаўнай і каталіцкай канфесій была ўзнесена малітва за Беларусь, мір на нашай зямлі, згоду, адзінства і паразуменне паміж грамадзянамі.

Святочную імшу ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адслужыў ксёндз Здзіслаў Пікула. Удзел у ёй прынялі нашы землякі, на богаслужэнні з дзятлаўчанамі прысутнічаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, яго намеснікі.

У Саборы святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай і храме Праабражэння Гасподняга горада Дзятлава іерэй Аляксей Сцепановіч правёў малебен Усім Беларускім Святым.

Наталля АВЯРЧУК,
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ