Другі ўкос у самым разгары (+відэа)

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне працягваецца нарыхтоўка кармоў.

Аграрыі раёна займаюцца другім укосам траў. Так, у ААТ “Граніт-Агра” плануецца скасіць 2150 гектараў, выканана – 660. У гаспадарцы нарыхтавана 492 тоны сена, 14 609 тон сенажу і 304 тоны сіласу. Да другога ўкосу механізатары прыступілі яшчэ 29 чэрвеня. Зараз ідуць работы на палях паблізу вёсак Барышына і Белагурна. З першага ў 136 гектараў аграрыі скасілі 50, з другога ў 45 гектараў – 35. Зялёную масу з палёў вязуць да сянажных траншэяў, якія знаходзяцца каля вёскі Касцюкі і на тэрыторыі малочнатаварнай фермы “Белагурна”. У іх неабходна закласці каля 1000-1500 тон сенажу. У Касцюках у траншэі ўжо 430 тон, на МТФ “Белагурна” – 300 тон. На кормаўборачных камбайнах працуюць механізатары Віктар Гукіш і Дзмітрый Бандарэнка, скошваюць травы Віктар Крамянеўскі і Дзмітрый Рой, зграбаюць – Сяргей Гранкоўскі і Іван Старук, на адвозцы зялёнай масы задзейнічаны Аляксандр Бакей, Казімір Рысюк, Леанід Бутэнка, на трамбоўцы – Віктар Лісоўскі, Пётр Аўтушка, Юрый Журавель.

Акрамя гэтага, у гаспадарцы ажыццяўляецца вываз арганічных угнаенняў з фермаў, унясенне мікраэлементаў пад цукровыя буракі. Хутка ўборачная кампанія. У ААТ “Граніт-Агра” пачнуць жаць азімы ячмень.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga