Ціка//ВЫ//Япаштоўкі

Грамадства Свежыя навіны

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава адукацыйны працэс у летні перыяд насычаны разнастайнымі формамі работы фізкультурна-аздараўленчага і мастацка-эстэтычнага напрамку.

З гэтай мэтай ва ўстанове адукацыі аформлены розныя перанасныя сектары: беларускіх цацак, казак і пацешак, касцюма, гульняў, побыту, паштовак і іншыя.

Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікае сектар беларускіх паштовак, у якім прадстаўлены яркія, творчыя, тэматычныя паштоўкі пра зерне і хлеб, пра бульбу. Усе яны зроблены па-рознаму: у выглядзе кошыка, талеркі, чыгунка, з залацістым калоссем ці з выявай стравы, у сярэдзіне прапануецца невялікі верш, загадка, прыказка ці прымаўка.  Выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі самі робяць паштоўкі пра мёд, яблыкі, ягады, кветкі.

Да Дня Незалежнасці дзеці з бацькамі дома зрабілі “паштоўкі з мінулага”. Такія заняткі развіваюць у дзяцей цікавасць да твораў мастацкай літаратуры і фальклору, фарміруюць уменне адрозніваць розныя жанры і ўспрымаць іх сэнс, выхоўваюць культура чытання, садзейнічаюць эстэтычнаму развіццю выхаванцаў, грамадскаму і патрыятычнаму выхаванню.

Усе паштоўкі рабілі і чыталі МЫ, ВЫ і Я!

Мы ўпэўнены, што нашы выхаванцы ў будучым будуць зберагаць нацыянальныя традыцыі і стануць сумленнымі патрыётамі нашай Айчыны.

Марына ЯНУШКЕВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дашкольнага цэнтра рзвіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: