Айчынныя волаты – на ўборцы збожжавых (+відэа)

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне актыўна ідзе жніво.

На ўборцы пшаніцы ў СГФ “АграМілк” працуе сучасны, першы ў раёне ротарны камбайн вытворчасці ААТ “Гомсельмаш”, які ў параўнанні з папярэднікамі мае шэраг адметных асаблівасцяў.

Шырыня захопу жаткі ў такой тэхніцы больш за 9 метраў, прапускная здольнасць значна вышэйшая – 16 кілаграмаў зерня ў секунду. Як і ўся новая збожжаўборачная тэхніка, машына абсталявана клімат-кантролем, сучаснымі электроннымі прыборамі, якія могуць адразу вызначыць вільготнасць сабранага збожжа і ўраджайнасць палетку.

Сучасная “разумная” тэхніка аснашчана сістэмай дакладнага земляробства, можа кіравацца праз спадарожнік або сігнал навігацыі з зямлі. Аднак “аграмілкаўцы” – прыхільнікі традыцыйных метадаў жніва, таму за рулём – вопытны экіпаж  у саставе камбайнера Аляксандра Родзькі і памочніка Уладзіміра Юрчука.

Варта заўважыць, што гомельскі камбайн GS2124 не саступае свайму дарагому замежнаму аналагу Lexion 770, ён добра зарэкамендаваў сябе на жніве. Таму 8 жніўня ў “АграМілку” з’явіцца яшчэ адзін аналагічны экземпляр.

Наталля АВЯРЧУК
Фота і відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: