“Адно акно” інфармуе. Як запісацца ў дзіцячы сад?

Грамадства Свежыя навіны

У дашкольных установах адукацыі раёна пачалі фарміравацца групы для засваення праграмы.

Каб аформіць дзіця ў дашкольную ўстанову, бацькі павінны загадзя паставіць яго на ўлік маючага патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі, затым прайсці медыцынскі агляд і атрымаць накіраванне. Для гэтага неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” Дзятлаўскага раёна, якая знаходзіцца ў будынку райвыканкама. Пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці, і пасведчанне аб нараджэнні.

Праверыць інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў ва ўстановах адукацыі раёна можна на афіцыйным сайце Дзятлаўскага райвыканкама. Перайдзіце па ўкладках “адно акно” – “Пералік АП, якія ажыццяўляюцца службай “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама па заявах грамадзян у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2020 г. № 200” – “Адукацыя”.

Станіслава ГАНЧАР,
спецыяліст службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga