Зноў на дзятлаўскай пляцоўцы

Важнае Спорт і турызм

Стартаваў другі сезон рэспубліканскага футбольнага праекта “Бітва пляцовак”.

Сёлета ў ім прымуць удзел трынаццаць раёнаў нашай краіны, у тым ліку і Дзятлаўшчына. Усе спартыўныя мерапрыемствы будуць праходзіць у горадзе Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас”. Праект працягнецца да кастрычніка. У рамках “Бітвы пляцовак” будуць праведзены розныя тэматычныя спаборніцтвы: турнір па міні-футболе, футнэт, фестываль “Адзін пераможца” і іншыя. Праект праходзіць пры падтрымцы асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, аддзела адукацыі райвыканкама, раённых дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і фізкультурна-спартыўнага клуба.

Пачатак пакладзены: ужо прайшоў турнір па міні-футболе, у якім прынялі ўдзел чатыры каманды. У іх састаў увайшлі хлопчыкі 2012-2013 гадоў нараджэння. Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла каманда “Футбалісты”, на другім – “Лідары”, замкнулі тройку прызёраў – “Чэмпіёны”. Наперадзе футнэт!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga