Як з нарыхтоўкай кармоў у КСУП “Хвінявічы”?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне працягваецца першы ўкос траў. Больш за палову ад плана ўжо выканана.

Так, аграрыі КСУП “Хвінявічы” плануюць скасіць 2197 гектараў траў, зрабілі – 1246. Работы ідуць на полі ва ўрочышчы Спіртзавод, дзе пасеяна 60 гектараў люцэрны і 103 – канюшыны. Там механізатары скасілі каля 145 гектараў траў з 163 запланаваных. У гаспадарцы нарыхтавана 53 тоны сена, 3004 тоны сенажу, 1070 тон сіласу, 300 тон зялёнай масы закручана ў стрэйч-плёнку. Поўнасцю, на 1200 тон, закладзена сіласная траншэя з азімага жыта каля малочнатаварнай фермы “Парэчча”. Працягваецца падвоз шматгадовых бабовых траў да ўжо другой сянажнай траншэі паблізу МТФ “777”. Першую запоўнілі зялёнай масай на 1430 тон. У другую заклалі 1274 тоны сенажу, пры плане ў 1400-1500 тон. На кормаўборачных камбайнах працуюць механізатары Сяргей Орсік і Андрэй Клюкач, скошваюць травы Анатоль Шыпіла, Васіль Храноўскі і Сяргей Шылюк, зграбаюць – Іван Яблонскі і Дзмітрый Мальчук; адвозяць зялёную масу Баляслаў Валошнік, Аляксандр Цярэшка, Андрэй Максімаў, Пётр Бакшук, Мікалай Губка і Дзмітрый Муха, на трамбоўцы задзейнічаны Сяргей Грынцэвіч і Міхаіл Лаўнік.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga