Як паступаць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы?

Важнае Грамадства

На пытанне адказвае начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус:

– Паступаць можна як на аснове базавай, так і агульнай сярэдняй адукацыі. У цэлым, уступная кампанія ў 2022 годзе на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі пройдзе з 20 ліпеня па 18 жніўня. Падаваць дакументы выпускнікам базавай школы (пасля 9 класаў) ва ўстановы адукацыі за кошт сродкаў бюджэту можна будзе з 20 ліпеня да 3 жніўня, на платнае навучанне – з 20 ліпеня да 14 жніўня. Абітурыентам, якія будуць здаваць уступныя іспыты па спецыяльнасці – да 3 жніўня.

Уступныя іспыты ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пройдуць з 4 па 8 жніўня. Аб залічэнні на бюджэт дзевяцікласнікі даведаюцца да 10 жніўня, на платнае навучанне – да 16 жніўня. Прыём дакументаў на аснове агульнай сярэдняй адукацыі або прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй за кошт сродкаў бюджэту пройдзе з 20 ліпеня па 12 жніўня, на платнай аснове – з 20 ліпеня па 17 жніўня (для абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя выпрабаванні па спецыяльнасці – па 12 жніўня). Уступныя выпрабаванні пройдуць з 13 па 15 жніўня, залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту – па 16 жніўня, на платнае – па 18 жніўня.

Прыём дакументаў ад жадаючых атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай, вячэрняй або завочнай формах за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту будзе ажыццяўляцца з 1 кастрычніка да 30 лістапада. Уступныя выпрабаванні пройдуць з 1 па 5 снежня, залічэнне – да 10 снежня.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: