“Весяльчак” сабраў сяброў

Грамадства Свежыя навіны

На базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы пачаў сваю работу аздараўленчы летнік “Весяльчак”.

Тут створаны 2 атрады – “Усмешка” і “Адрэналін”, у якія ўвайшлі 25 выхаванцаў.

Адкрыццё лагернай змены адбылося з урачыстага падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і сумеснага  выканання  Дзяржаўнага гімна. У час хвілінкі здароўя выхаванцы даведаліся, як правільна мыць рукі і навошта гэта неабходна рабіць як мага часцей. Усе дзеці наведалі ФАП у аграгарадку  Круцілавічы, дзе сустрэліся з медыцынскім работнікам, вымералі свой рост і вагу. Затым усе дружна ўпрыгожвалі гульнявы пакой, размяркоўвалі даручэнні. Пасля спартыўнай гульні “Прывітанне, лета!” выхаванцы малодшага ўзросту гулялі ў рухомыя гульні, а старэйшыя дапамагалі паліваць кветкі. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце “Лета звонкае, будзь са мной!”, у час правядзення якога стваралі тэматычныя малюнкі на асфальце. Разам з супрацоўнікамі Данілавіцкага дома культуры  паўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Усе колеры вясёлкі”. Скончыўся першы дзень у летніку выніковай лінейкай, дзе ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі граматы, а пераможцы – падарункі.

Ала ЛАЗОВІК,
дырэктар аздараўленчага летніка “Весяльчак”
Таццяна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: