Свята прыходзіць да кожнага

Важнае Грамадства

З такім дэвізам да ўрачыстых мерапрыемстваў далучаюцца валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй Галінай Касцюк.

Не стаў для іх выключэннем сёлетні Міжнародны дзень абароны дзяцей, у які актывісты аб’яднання наведалі выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе 1 чэрвеня якраз стартавала змена ў аздараўленчым летніку дзённага знаходжання “Позитиff”.

Шчаслівага сонечнага лета, прыемнага адпачынку на канікулах, бадзёрасці духу, клопату блізкіх і педагогаў асаблівым дзецям пажадалі старшыня арганізацыі Галіна Касцюк, член прызідыума Таццяна Нікіпорчык, валанцёры Надзея Бяржаніна і Ядвіга Гушча. Кожнаму з 12 наведвальнікаў летніка яны падарылі гігіенічна-прадуктовыя наборы ад Чырвонага Крыжа.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga