Пакараны за незаконны абарот наркатычных сродкаў

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

За 4 месяцы 2022 года судом Дзятлаўскага раёна прыняты пастановы падвух прыгаворах у дачыненні да чатырох асобаў за незаконны абарот наркатычных сродкаў, прычым адна асоба, якая раней ужо здзяйсняла злачынства, прызнана вінаватай у незаконных набыцці, захоўванні, перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў з мэтай збыту, за што прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў 6 месяцаў, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічыняў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах асобага рэжыму.

Асуджаны з прыгаворам суда не згодны, ім пададзена апеляцыйная скарга.

Асобам за незаконныя без мэты збыту набыццё, захоўванне і перавозку псіхатропных рэчываў судом вызначаны пакаранні ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады і на 2 гады 6 месяцаў і абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады 6 месяцаў. Пры прызначэнні віду і тэрміну пакарання былі ўлічаны абставіны, якія змякчылі віну: чыстасардэчнае раскаянне, актыўнае садзейнічанне і выяўленняў злачынства, выкрыванне іншых удзельнікаў правапарушэння, а таксама знаходжанне на ўтрыманні ў вінаватага малалетняга дзіцяці. Абставіны, якія абцяжарылі віну падсудных: здзяйсненне злачынства асобамі, якія знаходзіліся ў стане, выкліканым ужываннем псіхатропных рэчываў; наяўнасць у абвінавачанага ранейшай судзімасці за наўмыснае злачынства.

У 2021 годзе за незаконны абарот наркатычных сродкаў асуджана адна асоба, якой прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Сяргей СЁМУХА,
старшыня суда Дзятлаўскага раёна