Нічыя і перамога!

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Дзятлаве і Пінску адбыліся сёмы і восьмы туры рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе сярод дзяўчат 2008-2009 гадоў нараджэння.

На дамашнім стадыёне дзятлаўчанкі з раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы сустракаліся з Івацэвіцкай ДЮСШ. Гульня завяршылася нічыёй – 1 : 1. Гол з пенальці забіла Арына Грыцук. У гасцях дзятлаўскія футбалісткі атрымалі ўпэўненую перамогу над саперніцамі з Піншчыны – 2 : 0. Сярод нашых дзяўчат вызначыліся Кацярына Шпак і Ілона Ламака. Наступны матч з футбольным клубам “Дынама-Брэст”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: