Не жартуйце з вадой!

Здарэнні і бяспека Падзеі Свежыя навіны

За мінулыя выхадныя ў Беларусі патанулі 16 чалавек. Большасць з іх – у стане алкагольнага ап’янення.

– Галоўнымі прычынамі гібелі людзей на вадзе становяцца ігнараванне правілаў бяспечных паводзінаў, якое ў большасці выпадкаў падмацоўваецца алкаголем, адсутнасць кантролю з боку бацькоў за дзецьмі, купанне ў забароненых месцах, – адзначае старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі.

Каб адпачынак на вадзе не скончыўся трагедыяй, трэба выконваць правілы паводзінаў і меры бяспекі: не купацца ў забароненых месцах, у штармавое надвор’е і  ў час навальніцы; не заплываць за буйкі; не ныраць у незнаёмых месцах, з абрывістых стромкіх берагоў, у месцах з моцным цячэннем, у забалочаных месцах. Нельга заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення, пакідаць дзяцей без нагляду дарослых як на беразе вадаёма, так і ў вадзе. Не дазваляйце дзецям ладзіць гульні ў вадзе.

Нагадваем, што ў Дзятлаўскім раёне купацца дазволена толькі ў двух месцах: на возеры ва ўрочышчы Рыбакі, пляж санаторыя “Радон”, і на пляжы горада Дзятлава па вуліцы Фогеля.

Наталля АВЯРЧУК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga