Лета працы і адпачынку ў горадзе “PATRIOTcity.by”

Грамадства Свежыя навіны

“Хто дбае, той і мае” –  пад такім дэвізам працуе летнік працы і адпачынку на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, у якім падлеткі 14-15 гадоў  будуюць горад “PATRIOTcity.by”.

Патрыятызм для выхаванцаў летніка – гэта, у першую чаргу, павага да гісторыі роднага краю і нацыянальнай культуры, адданасць сваёй Радзіме.

Вельмі насычаная праграма змены: выхаванцы не толькі спраўна працуюць, але і добра адпачываюць. За гэты час яны ўжо наведалі гісторыка-краязнаўчы музей горада, паўдзельнічалі ў квэсце па горадзе “Малая радзіма: падзеі, людзі, факты”, пазнавальнай гульні “Таямiцы вулiц Зецела”, інтэрактыўнай гульні “Лабірынт выбару”. Акрамя таго, прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “ШАГ”.

Кожны дзень у летніку пачынаецца з “Акадэміі здароўя”, дзякуючы якой выхаванцы даведваюцца пра тое, як аказаць першую дапамогу чалавеку ў самых розных сітуацыях.

Абавязковы атрыбут для кожнага выхаванца – усмешка.

Алена ГВАРДЗІНА,
старшы выхавальнік летніка працы і адпачынку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: