Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 30 мая па 5 чэрвеня 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 65 паведамленняў, 6 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 21 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 38 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 27 правапарушальнікаў, крымінальных справаў не ўзбуджалася.

Ёсць металалом, няма дакументаў

Каля вёскі Харашкі была спынена машына, за рулём якой знаходзіўся беспрацоўны жыхар горада Баранавічы. У салоне аўтамабіля мужчына перавозіў 200 кілаграмаў лому чорнага металу. Паколькі адпаведных дакументаў на “груз” у вадзіцеля не аказалася, праваахоўнікі праводзяць праверку і высвятляюць паходжанне металалому.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga