Ігар Кухарэвіч: “Абмяркуем новыя напрамкі ў нашай рабоце”

Важнае Улада

18 чэрвеня ў Мінску адбудзецца IV з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Мяркуецца, што ў ім прымуць удзел 497 дэлегатаў з усёй краіны. У іх ліку – намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Ён падзяліўся сваімі чаканнямі ад сустрэчы:

– Гэта адна з самых важных падзей у жыцці нашай грамадскай арганізацыі. Традыцыйна мерапрыемства збірае вялікую колькасць актыўных, ініцыятыўных людзей, якіх аб’ядноўвае імкненне быць карыснымі роднай краіне.

Адбудуцца выбары новага саставу савета, будуць адзначаны ўзнагародамі самыя актыўныя члены арганізацыі.

Спадзяюся на з’ездзе пачуць прапановы, якія стануць асновай для некаторых змяненняў у будучай “Белай Русі”. Дзейнасць грамадскага аб’яднання павінна адпавядаць тым тэндэнцыям, якія сёння складваюцца ў палітычнай сістэме, мы павінны зрабіць стаўку на больш актыўную аналітычную работу, выяўленне акцэнтаў, якія наспяваюць у грамадскім жыцці. Захоўваючы ўвесь напрацаваны вопыт і традыцыі, неабходна абмеркаваць новыя напрамкі ў нашай рабоце.

Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” сёння стала ў адзін шэраг з галоўнымі грамадска-палітычнымі сіламі ў дзяржаве. Членамі арганізацыі з’яўляюцца больш за 190 тысяч беларусаў. Хацелася б некаторых карэкціровак па напрамку стратэгіі. Мяркую, што ў цэлым яна не зменіцца: мы па-ранейшаму будзем прыхільнікамі дзяржаўнай улады. Аднак вельмі важна, маючы пэўны вопыт, пачаць прымяняць яго ў аналітычнай рабоце,  укараняць новыя тэхналогіі, асвоіць новыя лічбавыя пляцоўкі. Для гэтага ў нас усё ёсць усё, у першую чаргу – маладыя ініцыятыўныя члены арганізацыі. Трэба пастаянна працаваць з моладдзю, прыкладаць усе намаганні, каб юнакі і дзяўчаты станавіліся не проста грамадзянамі сваёй краіны, а патрыётамі, людзьмі, якія сваёй працай і дасягненнямі будуць імкнуцца праслаўляць родны край.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga