Дзень падпісчыка — ад “Перамогі”

Галоўнае Грамадства

23 чэрвеня ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі, выслухаць іх прапановы, пажаданні і заўвагі наконт зместу нашага перыядычнага выдання.

Дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску – хтосьці на месяц, іншыя на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункі бяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета.

Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце — асноўная акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!

Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можагэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga