Дзень Новаяльнянскага сельсавета

Важнае Улада

Сустрэча з парадкам дня “Аб рабоце Новаяльнянскага сельвыканкама і сельскага Савета дэпутатаў” адбылася пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага з удзелам старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў Дзятлаўшчыны.

Аляксандр Станіслававіч адзначыў, што цэнтрам Новаяльнянскага сельсавета з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу, які не страціў свайго статусу, цікава паслухаць, у чым яго адметнасці, перавагі, праблемныя моманты.

Як вядзецца работа па добраўпарадкаванні, расказала старшыня сельвыканкама Людміла Радзевіч:

У сельсавеце 1278 гаспадарак, 2896 жыхароў, з якіх 347 дзяцей, 1758 працаздольных грамадзян (60,7 %), 791 пенсіянер, у тым ліку 57 адзінокіх і 401, якія жывуць адзінока. У 2021 годзе зарэгістравана 18 нараджэнняў, 7 шлюбаў.

Летась ў Новаяльнянскі сельвыканкам паступіў 1 пісьмовы і 36 вусных зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў – 54,4 % да ўзроўню 2020 года, праведзена 13 прамых тэлефонных ліній, большая колькасць праблемных пытанняў тычылася сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Згодна з указам № 116, у 2021 годзе без выкарыстання бюджэтных сродкаў знесены адзін дом (разабраны новаяльнянцамі з наступным выкарыстаннем участка для агародніцтва). Сёлета раённай камісіяй абследаваны яшчэ 3, рыхтуюцца дакументы ў суд.

Летась каля адміністрацыйнага будынка Новаяльнянскага сельвыканкама ўстаноўлена агароджа, пакладзены бетонныя дарожкі. Пры сельвыканкаме працуюць 6 вулічных камітэтаў, камісія па кантролі за выкананнем заканадаўства “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацый”, назіральная камісія, грамадскі пункт аховы правапарадку, якімі вядзецца прафілактычная работа з сацыяльна ненадзейнымі сем’ямі, грамадзянамі, схільнымі да ўжывання алкаголю, тымі, хто знаходзіцца на розных уліках.

Занятасць насельніцтва ў Наваельні забяспечваюць 33 арганізацыі і прадпрыемствы розных формаў уласнасці, самыя буйныя – ААТ “Новаяльнянскі КХП”, чыгуначная станцыя, жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйны ўчастак, лясніцтва, участак па ізаляцыі трубаў ААТ “Гроднагазбудізаляцыя”, база хімічнай прадукцыі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Спажывецкія патрэбы насельніцтва забяспечваюць 24 гандлёвыя кропкі, у тым ліку фірменныя магазіны Баранавіцкай птушкафабрыкі “Дружба”, Ашмянскага мясакамбіната, КСУП “Граніт-Агра”, у 2021 годзе адкрыўся магазін “Капеечка”.

У Наваельні ёсць гарадская бальніца на 20 ложкаў (10 сацыяльных) і паліклініка з рэнтгенкабінетам, лабараторыяй, стаматалагічным, аглядавым, працэдурным кабінетамі, дзённым стацыянарам. Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу хворым з хранічнымі формамі туберкулёзу аказвае Рэспубліканская туббальніца “Наваельня” на 120 ложкаў. Працуюць Новаяльнянскі дом культуры, гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі, Дом быту, аддзяленне паштовай сувязі, жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйны ўчастак РУП ЖКГ.

Традыцыйнымі сталі суботнікі з удзелам працоўных калектываў і жыхароў, у 2021-2022 гадах праведзена чыстка 3 лясных масіваў ад хмызняку, на кантролі санітарны стан тэрыторый.

– Нягледзячы на праводзімую работу, далейшай увагі патрабуюць добраўпарадкаванне домаўладанняў і тэрыторый арганізацый, замена старых агароджаў, хочацца, каб пасёлак станавіўся прыгажэйшым, а людзям жылося камфортна, пры гэтым важна каб і самі жыхары да гэтага імкнуліся, – зрабіла выснову старшыня сельвыканкама Людміла Радзевіч.

Удзельнікі сустрэчы таксама наведалі Новаяльнянскі ўчастак Лідскага цэха ПУП “Гродновторчермет”, дзе былі прыемна ўражаны чысцінёй тэрыторыі. У Новаяльнянскім доме культуры выставу сваіх карцін прэзентаваў мясцовы мастак Анатоль Кардаш, а наведвальнікі дзіцячай студыі гімнастыкі і цыркавога мастацтва “Марсі”, якая адкрылася ў кастрычніку 2021 года, паказалі, чаму навучыліся за гэты час. Экскурсію па касцёле Святога Сэрца Ісуса правёў ксёндз Алег Жураўскі. Затым адбылася яшчэ адна сустрэча з Анатолем Кардашом, які запрасіў на сваю сядзібу на майстар-клас па ганчарным мастацтве. Зайшлі і на яшчэ адзін падворак, да сям’і Доўгачаў, якія старанна падтрымліваюць чысціню на ўчастку. У Новаяльнянскай сярэдняй школе ўшанавалі памяць воіна-афганца Аляксандра Шылава, усклаўшы кветкі да яго мемарыяльнай дошкі, адкрытай у Год гістарычнай памяці і да 40-годдзя гібелі, наведалі народны школьны гісторыка-краязнаўчы музей “Дзеці ліхалецця”, пра дзейнасць і дасягненні якога расказала кіраўнік Тамара Крывеня.

– Сёння мы ўпэўніліся, што ў гэтых мясцін значны турыстычны патэнцыял, вядома ж, іх візітоўка – музей “Дзеці ліхалецця”, таленавіты і ўсебакова адораны мастак Анатоль Кардаш, нераўнадушна адносяцца да справы работнікі культуры і іншых сфераў, – зазначыў Аляксандр Бараноўскі. – Безумоўна, сустракаюцца і праблемныя моманты, аднак яны вырашальныя, калі працаваць. Лічу, што Дні сельсавета – добрая практыка, якую трэба прадаўжаць, бо яны дысцыплінуюць і служаць для абмену вопытам. Наступныя сустрэчы адбудуцца ў Дварцы, Дзятлаве, Войневічах.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: