Чые камбінацыі “ў дамках”?

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў турнір па шашках сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Арганізатарам спаборніцтваў выступіў раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Удзел у шашачных баталіях прымалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”. Спачатку яны гулялі адзін з адным у сваіх групах. Пасля выхаду з іх на пэўных месцах шашысты правялі стыкавыя партыі, па выніках якіх і сталі вядомыя лепшыя гросмайстры: чэмпіёнка – Таццяна Валчкевіч, на другім месцы – Іўліянія Шах, трэці – Яўген Гайдук.

Прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможца яшчэ і грашовым прызам.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga