Бяда чужой не бывае

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Алкагольная залежнасць – гэта не толькі цяжкае захворванне, пры якім чалавек кепска кантралюе свае цягу да алкаголю і ўчынкі, гэта яшчэ і бяда для яго родных і блізкіх, якія вымушаны пакутаваць з-за п’янага сваяка.

Не праходзьце міма чужой бяды! Калі вам вядомы асобы, якія займаюцца незаконным вырабам ці набыццём моцных алкагольных напояў, самагону, самагоннай брагі, захаваннем самагонных апаратаў, а таксама грамадзяне, якія займаюцца продажам і захаваннем спірту і спіртаўтрымліваючай прадукцыі, іх перавозкай па тэрыторыі раёна ці краіны, паведаміце аб гэтым у міліцыю.

У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама кругласутачна працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042, а таксама тэлефон гарачай лініі УУС Гродзенскага аблвыканкама 8-0152-79-73-33. Ананімнасць гарантуецца.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga