22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Свежыя навіны Улада

З гэтым днём звязана трагічная падзея з вялікай колькасцю ахвяр.

Тэрыторыя Дзятлаўскага раёна была акупіравана фашысцкай Германіяй з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года. На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанская брыгада, антыфашысцкі камітэт партызанскі шпіталь. Дзятлаўчане па праву ганарацца імем Іосіфа Філідовіча, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

9 ліпеня 1944 года г. п. Дзятлава быў вызвалены воінамі 283-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Канавалава. Памяць дзятлаўчан пра воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, увекавечана ў помніках і абелісках.

Вялікая Айчынная вайна – гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара – памяць аб іх будзе жыць вечна.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga