Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!

Свежыя навіны Улада

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам –  Днём медыцынскіх работнікаў!

Цяпер медыцына з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. Асноўнымі арыенцірамі ў сістэме аховы здароўя з’яўляюцца сучаснае і дынамічнае развіццё, дакладная работа медыцынскіх установаў, даступнасць і якасць аказання медыцынскай дапамогі кожнаму чалавеку. А ад персаналу сістэмы аховы здароўя патрабуецца валоданне перадавымі тэхналогіямі і высокім узроўнем падрыхтоўкі.

Праца медыка заўсёды была і застаецца самай высакароднай і запатрабаванай і па праве ляжыць у аснове дабрабыту нашага грамадства. Вашымі рукамі захоўваецца самае дарагое, што ёсць у чалавека –  яго здароўе.

Мы дзякуем вам за адказную працу, за гатоўнасць змагацца за жыццё і здароўе кожнага чалавека, які мае патрэбу ў вашай дапамозе. Упэўнены, што дзейнасць медыцынскіх работнікаў і далей будзе адрозніваць высокае прафесійнае майстэрства, чуласць і спагада да людзей. Няхай чалавечая ўдзячнасць будзе заслужанай узнагародай за вашу гуманную і такую неабходную працу.

Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя і новых прафесійных поспехаў.

Шчасця, міру і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *