Ушанавалі памяць загінулых

Важнае Грамадства

Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў горадзе Дзятлаве адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў,  ветэранскіх і прафсаюзных арганізацый, працоўных калектываў, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, навучэнцы і дзятлаўчане. Разам яны ўсклалі вянкі да брацкай магілы і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga