Свята дзяцінства з бібліятэкай

Важнае Культура і адпачынак

У Міжнародны дзень абароны дзяцейу бібліятэках раёна будзе дадзены старт вялікім летнім канікулам.

Бібліятэкары падрыхтавалі шэраг цікавых  і пазнавальных мерапрыемстваў: інтэлектуальныя віктарыны, займальныя конкурсы, гульні, адбудзецца адкрыццё летніх пляцовак, якія будуць працаваць на працягу канікулаў. Кожны знойдзе для сябе цікавы занятак і сустрэнецца з добрай кнігай.

1 чэрвеня Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае на свята ”Планета дзяцінства, або Дзень паветранага шарыка”. На бібліятэчнай пляцоўцы “Парк книжного периода” чакаюць дзяцейу  Казлоўшчынскай бібліятэцы. Літаратурна-гульнёвую праграму “По книжному морю – под парусом лета!” падрыхтавала Гезгалаўская бібліятэка. Дварэцкая бібліятэка  запрашае на летнюю пляцоўку і віктарынны кактэйль “Лето, солнце, жара – веселись, детвора”. “Детство – это смех и радость!” – літаратурна-гульнёвае асарці, якое  чакае дзяцей у Хвінявіцкайбібліятэцы, забаўляльную прагараму ”Свята шчаслівага дзяцінства”будзе ладзіць Жукоўшчынская бібліятэка.

Адпачыць і павесяліцца ў вольны час, зведаць радасць сустрэч з літаратурнымі героямі, сумясціць патрэбнае і карыснае з прыемным – усё гэта магчыма ў нашых бібліятэках.

Прыемнага адпачынку, чакаем  вас.

Марына БОРТКА,
метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga