Падарыць сям’ю дзіцяці, значыць, падарыць шчаслівае жыццё!

Важнае Грамадства

Традыцыйна галоўным інстытутам выхавання з’яўляецца сям’я.

Тое, што з ранняга дзяцінства дзіця набывае ў сям’і, яно захоўвае на працягу ўсяго жыцця.

Выхаванне дзяцей у сям’і ахоўваецца i падтрымліваецца дзяржавай. Асаблівай падтрымкай, увагай і клопатам карыстаюцца шматдзетныя сем’і, сем’і, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сям’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

У нашым раёне ў дзіцячым доме сямейнага тыпу і пяці прыёмных сем’ях кожны дзень сваімі клопатам і ласкай дораць шчаслівае дзяцінства 23 хлапчукам і дзяўчынкам, якія не па сваёй волі засталіся без апекі бацькоў.

Да Дня сем’і калектыў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава ўшанаваў і выказаў шчырую падзяку Таццяне Сянчурынай, Ніне Млынарчык, Марыне і Аляксандру Шэлегам, Людміле Асіпук-Фатон, Вользе Гушча, Святлане Белавус за іх работу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Жадаем прыёмным бацькам і бацькам-выхавальнікам, каб у іх дамах панавалі шчасце і дабрабыт, мір і згода, душэўная цеплыня і гармонія ў адноінах. Беражыце сваю любоў, нясіце яе праз гады!

Марына СЕРБІН,
сацыяльны педагог СПЦ горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga