Падарожжа ў свет кнігі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Кожны месяц бібліятэчны фонд Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра фарміравання здаровага ладу жыцця папаўняецца новымі кнігамі.

Дарослым цікава будзе пачытаць кнігі Людмілы Мартавай “Пунсовая гронка турмаліну”, Фёдара Аніча “Я зраблю гэта для нас”, Таццяны Алюшынай “Вальс да запатрабавання” і шмат іншых. А для дзяцей прапануюцца прыгодніцка-гістарычная аповесць Аляксея Якімовіча “Нязваныя госці”, апавяданні Алеся Жука “Лаві зайца” і Канстанціна Паўстоўскага “Цёплы хлеб”.

Бібліятэка запрашае вас пазнаёміцца з цікавымі кнігамі.

Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga