Квэст-экскурсія “У гасцях у старога красворда”

Грамадства Свежыя навіны

Цікавую форму адпачынку для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прапанавала валанцёр Марына Шаўчук.

У Год гістарычнай памяці яна арганізавала для асаблівых людзей квэст-экскурсію па горадзе Дзятлаве “У гасцях у старога красворда”.

Экскурсанты самі вызначалі маршрут падарожжа па гістарычных мясцінах райцэнтра праз рашэнне рэбусаў і красвордаў.

Так, разам з Марынай Анатольеўнай яны пабывалі каля помнікаў Іосіфу Філідовічу, Ігнату Дварчаніну, Героям Савецкага Саюза Паўлу Пятрову і Яну Фогелю, наведалі плошчу 17 Верасня і былы палац князёў Радзівілаў.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: