Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 9 па 15 мая 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 69 паведамленняў, 3 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 19 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 47 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 28 правапарушальнікаў, узбуджана 3 крымінальныя справы.

Калі дзверы машыны адамкнёныя

У адну з майскіх начэй па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве з незамкнёнага аўтамабіля прыватнага прадпрымальніка невядомы злодзей скраў 720 рублёў гаспадара машыны і кашалёк з 8 рублямі і 101 доларам ЗША яго вадзіцеля. Узбуджана крымінальная справа.

Грошы дасталіся інтэрнэт-злодзею

На невядомага злодзея ўзбуджана крымінальная справа. На гэты раз ад дзеянняў зламысніка з інтэрнэта пацярпеў жыхар гарадскога пасёлка Наваельня, у якога скрадзены 110 рублёў.

Зарабіў “п’яны” пратакол

За знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення адміністрацыйны пратакол быў складзены на аператара машыннага даення адной з малочнатаварных фермаў раёна.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga