Дзятлаўчане – у форме!

Важнае Спорт і турызм

У Дзятлаве на стадыёне “Колас” прайшлі раённыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы па здачы нормаў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел навучэнцы школ, работнікі арганізацый і ўстановаў раёна. Яны падцягваліся на перакладзіне, скакалі ў даўжыню з месца, выконвалі практыкаванне на прэс, здавалі чаўночны бег і нахіл наперад. Таксама спаборнічалі на дыстанцыях 30 і 800 метраў, 1, 1,5 і 3 кіламетрах, у шасціхвілінным бегу.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga