Аб выкарыстанні касавага абсталявання

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з 18 мая 2022 года суб’екты гаспадарання абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне і пры ажыццяўленні рознічнага гандлю харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй, на кірмашах, гандлёвых месцах (растлумачэнне Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь “Аб выкарыстанні касавага абсталявання” размешчана на афіцыйным сайце МНС 31.01.2022 г.).

Пры ўмове заключэння да 18 мая дагавора з РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” на рэгістрацыю і інфармацыйнае абслугоўванне касавага абсталявання ў сістэме яго кантролю (СККА), у тым ліку падачы заявак на падключэнне канкрэтных адзінак да СККА, суб’екты гаспадарання маюць права прымаць наяўныя грашовыя сродкі пры продажы тавараў без выкарыстанняапарата да 1 ліпеня 2022 года.

Пры наяўнасці ў суб’екта гаспадарання касавага абсталявання і дагавора з Цэнтрам тэхнічнага абслугоўвання або дагавора з аператарам ён павінен падаць заяўку на падключэнне яго канкрэтнай адзінкі да СККА і з даты падключэння абавязаны выкарыстоўваць апарат.

Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўленняпа рабоце з плацельшчыкаміпа Дзятлаўскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga