У Дзятлаўскім раёне прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян

Грамадства Свежыя навіны

31 сакавіка ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына на базе Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

На пытанні жыхароў пасёлка, работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў адказалі галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Шышко і  старшыня раённага аб’яднання Валерый Макарчык.

На прафсаюзны прыём у гэты дзень звярнуліся тры чалавекі, яны змаглі атрымаць адказы на свае пытанні ў індывідуальным парадку. Пытанні тычыліся працоўных адпачынкаў, выплат пры скарачэнні пасад, падаўжэнні і заключэнні кантрактаў.

На сустрэчы з работнікамі завода прававы інспектар даў тлумачэнні па нормах заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі адносін, а таксама па змяненнях, унесеных у Працоўны кодэкс.

Практыка правядзення прававых прыёмаў у краіне, а значыць, і нашым раёне будзе працягнута.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Фота dyatlovo.fpb.1prof.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: