“У адзінстве наша сіла!”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такім дэвізам у Гезгалаўскім яслях-садзе прайшла сюжэтна-гульнявая праграма для дзяцей 5-7 гадоў, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

У музычнай зале выхаванцаў чакала сустрэча з беларускім народным героем Несцеркам, які дапамог дзецям зразумець паняцці  “адзінства”, “добрасуседства”, расказаў пра сяброўства дзвюх краін. Разам яны здзейснілі віртуальную экскурсію па маляўнічых мясцінах Беларусі і Расіі.

Выхавальніца дашкольнай адукацыі Марына Басай расказала дзецям пра нашых продкаў, якія называлі сябе славянамі, адзначыла, што беларускі народ здаўна славіцца працавітасцю, гасціннасцю, дабрынёй.

Выхаванцы разгледзелі выявы дзяржаўных сцягаў дзвюх краін, замацавалі значэнне іх колераў, даведаліся, што намалявана на гербе Расіі, знайшлі падабенства і адрозненне ў нацыянальных строях і ўпрыгожваннях.

З асаблівай цікавасцю паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю і назвалі асноўныя прыродныя сімвалы Беларусі: бусла, зубра, васілёк, лён, канюшыну, хвою, а затым Расіі – бярозу.

Несцерка таксама прапанаваў дзецям гульню-разважанне “Чаму беларусаў называюць “бульбашамі?”, а ў гульні-эстафеце “Пасадка бульбы” выхаванцы паказалі ўменне саджаць бульбу і збіраць ураджай.

Весела, з азартам, пагулялі ў рускую рухомую гульню “Горелки” і беларускую – “Міхасік”.

У канцы мерапрыемства дзеці моцна ўзяліся за рукі і зладзілі вялікі карагод як сімвал адзінства, міру і сяброўства.

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga