Перамога ў “Ізакама”

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас” завяршыўся адкрыты зімовы чэмпіянат горада па міні-футболе сярод працоўных калектываў і аматарскіх каманд.

У заключны гульнявы дзень новаяльнянскія футбалісты сышліся на сяброўскай нічыёй з гасцямі са Слоніма (“Альбярцін”) – 1 : 1 і саступілі мясцовай камандзе “Ізакам” – 4 : 0. У сваю чаргу, гульцы “Граніт-Агра” з Круцілавічаў не пакінулі шанцаў гезгалаўскім “Бізонам” – 7 : 1. Па выніках футбольных баталій пераможцай адкрытага гарадскога чэмпіянату стала дзятлаўская каманда “Ізакам”, на другім месцы – футбалісты “Граніт-Агра” з Круцілавічаў, трэцяе – у сланімчан (“Альбярцін”). Чэмпіёны і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі і мячамі. Варта адзначыць, што сёлета ў чэмпіянаце ўпершыню прынялі ўдзел “Бізоны” з Гезгалаў. За дэбют у якасці заахвочвальнага прыза гульцам каманды ўручылі футбольны мяч. Таксама памятныя падарункі атрымалі лепшыя футбалісты ў розных намінацыях: “Лепшы варатар” – Мікалай Пятровіч (“Бізоны”, аграгарадок Гезгалы); “Лепшы абаронца” — Алег Лазовік (“Ізакам”, горад Дзятлава); “Лепшы бамбардзір” – Дзмітрый Жыбартовіч (“Альбярцін”, горад Слонім); “Лепшы гулец” – Алег Макарчык (гарадскі пасёлак Наваельня). Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі раённыя фізкультурна-спартыўны клуб і федэрацыя футбола, а таксама РК ГА “БРСМ”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: