Паважаныя дзятлаўчане! Сардэчна віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстова

Грамадства Свежыя навіны

Традыцыі гэтай светлай урачыстасці ідуць з глыбіні стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека.

У такія дні вернікаў перапаўняюць пачуццё глыбокай, непадробленай радасці і імкненне тварыць добрыя справы, акружаць цяплом і клопатам тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і спагадзе.

У светлы і ўрачысты Вялікдзень жадаю дабрабыту і міру вашаму дому. Няхай жыццё абновіцца разам з прыродай, пачуццё светлай радасці  не пакідае душу як мага даўжэй. Вялікае свята Уваскрэсення Хрыстовага прынясе ў вашы дамы і сем’і дабрабыт, узаемаразуменне, падорыць радасць і надзею. Жадаю гармоніі, кахання, сямейнай утульнасці і шчасця!

З павагай Кацярына СЕРАФІНОВІЧ,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga