Матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі для асобных катэгорый грамадзян

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Паводле пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 года № 281 “Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі” і адпаведна пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2022 года № 136 “Аб матэрыяльнай дапамозе асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі ў 2022 годзе” будзе аказана матэрыяльная дапамога пастаянна пражываючым у нашай краіне атрымальнікам пенсіі ад Рэспублікі Беларусь і (або) іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння.

Як менавіта яе будуць выплачваць?

У памеры 1800 рублёў:

– інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года;

– асобам, якія прымалі ўдзел у саставе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;

у памеры 1000 рублёў:

– асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

– асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у тылавых межах дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог;

– асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаны медалём “За абарону Ленінграда”, і асобам, узнагароджаным знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”;

у памеры 750 рублёў:

– членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых (памерлых), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (іх мужам, жонкам якія не ўступілі ў новы шлюб, дзецям-інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсынаўлёным, удачароным), іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам);

– былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам;

– інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязанымі з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

Матэрыяльная дапамога будзе аказана ў перыяд з 25 красавіка па 6 мая 2022 года ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для выплаты пенсій.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga