15 красавіка напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстова вернікі-каталікі прайшлі з малітваю і Крыжовым шляхам па цэнтральных вуліцах Дзятлава.
Удзельнікі шэсця трымалі ў руках невялікія крыжы.
Мужчыны, жанчыны і дзеці па чарзе неслі драўляны крыж. У ім – збаўленне людзей, цярпенне, уменне зносіць пакуты і любіць Пана Бога.
Жыхары раёна зрабілі 14 сімвалічных прыпынкаў і на кожным з іх узгадалі цяжкія пакуты Сына Божага, пакланіліся Яму і падзякавалі за смяротны прысуд, які Пан Езус атрымаў за грахі людзей.
Фота Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga